Кніга змяшчае два раздзелы: "Гістарычнае беларускае меню XVIII-XIX стст. у сучаснай адаптацыі" і "Гістарычныя беларускія дэсерты XVIII-XIX стст. у сучаснай адаптацыі". Дэсертам надаецца вялікая ўвага, каб развеяць міф аб тым, што ў беларусаў не было салодкага. Гэта не так. Разнастайнасць шматлікай выпечкі, печыва, пірагоў, тартоў, марожанага і дэсертных салодкіх супоў уражвае. У кнігу ўвайшлі лепшыя рэцэпты і смакавыя спалучэнні, каб самы пераборлівы гурман знайшоў свой дэсерт.
Перад гатаваннем рэкамендуем азнаёміцца з гісторыяй кожнай стравы. Для гістарычнай кухні гэта вельмі важна, бо большасць рэцэптаў, што змешчаны ў кнізе, будуць для вас адкрыццём. Жадаем вам кулінарных поспехаў, і хай кожная страва створыць для вас святочны настрой і прынясе задавальненне. Паспрабуйце гісторыю на смак!
Отзывов по данной книге еще нет, вы можете оставить его первым!
Рецензий еще нет, вы можете оставить ее первым!
Ваш город ?